Кобринский роддом пополняется современным оборудованием

13.10.2015 в 20:39

Кобрынскаму радзільнаму дому паступова было закуплена сучаснае медыцынскае абсталяванне, неабходнае лабараторнае абсталяванне для абслугоўвання нованароджаных у палаце інтэнсіўнай тэрапіі, апарат ЭКГ для нованароджаных і многае іншае. Адзін з апошніх набыткаў – манітор пацыента шматпараметрычны.

Ідучы па светлых калідорах Кобрынскага радзільнага дома, я ледзь пазнавала ўстанову, дзе шмат гадоў назад стала шчаслівай маці. Структурныя падраздзяленні раддома сталі сучаснымі, а некалі сціплыя палаты цяпер не толькі прыгожыя, але па-хатняму ўтульныя.

Як заўважыла намеснік загадчыка радзільнага дома Іна Снітко, да такога выніку рухаліся паступова. З 2006 года за кошт сродкаў раённага бюджэту праведзены рамонт жаночай кансультацыі, гінекалагічнага, пасляродавага фізіялагічнага, абсервацыйнага, аперацыйнага аддзяленняў, радзільнага блока, аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі, прыёмнага аддзялення, а таксама іншых структурных падраздзяленняў.

Добра ўпарадкавана прылягаючая тэрыторыя.

  

Вялікая работа праведзена і па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы. Закуплена сучаснае медыцынскае абсталяванне: наркозны апарат, дэфібрылятар, аперацыйны каагулятар, апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх для дарослых і нованароджаных пацыентаў, інкубатары для выходжвання нованароджаных, неабходнае лабараторнае абсталяванне для абслугоўвання нованароджаных у палаце інтэнсіўнай тэрапіі, апарат ЭКГ для нованароджаных і многае іншае. Адзін з апошніх набыткаў – манітор пацыента шматпараметрычны. На рэканструкцыю радзільнага дома затрачана 13,2 млрд. рублёў.

Сёння філіял Кобрынскай ЦРБ “Радзільны дом” разгорнуты на 120 ложкаў і з’яўляецца перынатальным цэнтрам другога ўзроўню, які аказвае медыцынскую дапамогу гінекалагічным пацыентам, цяжарным жанчынам, парадзіхам і нованароджаным Кобрынскага, Камянецкага, Пружанскага, Жабінкаўскага і Маларыцкага раёнаў. У сувязі з павелічэннем зоны абслугоўвання павялічыўся і кадравы састаў раддома.

 

Разам з мадэрнізацыяй установы ўкараняюцца новыя методыкі, якія дазваляюць аказваць кваліфікаваную медыцынскую дапамогу: кардыятокаграфія, выходжванне неданошаных нованароджаных з выкарыстаннем сурфактант-тэрапіі і штучнай вентыляцыі лёгкіх і інш. 

У час “экскурсіі” па запаветнай для кожнай жанчыны ўстанове я шчыра парадавалася за цяперашніх і будучых маці: атрымаць камячок шчасця ў такіх умовах прыемна ўдвая.
 
Людміла ДУБІНА vkobrine.by 
НА ЗДЫМКАХ: медыцынская сястра аддзялення нованароджаных Марына Бабіч дэманструе інкубатар “Caleo” для выходжвання немаўлятак;  шчаслівыя мамы са сваімі камячкамі шчасця – Наталля Мікіцюк (постарше в розовом халате) з сынам і Алёна Кандрашук (светленькая) з дачушкай.
Фота аўтара.

 

 

Читайте также

Приглашаем посетить

Памятники | «Гранитный дворик»

г. Кобрин, ул. Пионерская, 37. Тел.: +375(29) 804-04-26, +375(29) 795-35-56.

Изготовление и установка памятников любой сложности в Кобрине и Брестской области. Собственное производство.

Пиломатериалы | Брус | «Дойч Трейдинг ИНК»

Пиломатериалы обрезные, необрезные, брус. Услуги по распиловке и строганию древесины. Оптовая и розничная продажа. Доставка.

Кобрин, ул. Никольская 64/1. Телефон: +375(29) 528-09-76

Детская поликлиника УЗ Кобринская ЦРБ

г. Кобрин, ул. Советская, 111
Телефон регистратуры: 160, +375(1642) 6-67-32, +375(1642) 6-67-36

График приема врачей-специалистов. Предварительная запись. Телефоны.

Автосервис «ПетроВал»

Автосервис «ПетроВал»
+375(25) 710-33-50  life:), +375(29) 224-60-39 МТС

Диагностика и ремонт автомобиля. Трасса Минск - Брест

«ВелоАптека» | Веломастерская

г. Кобрин, ул. Белорусская, 17
+375(29) 790-06-66

Магазин велозапчастей, аксессуаров. Ремонт велосипедов.