Мария Колодинская: Хочу помогать детям идти правильным путем

07.03.2017 в 10:54

Старший лейтенант милиции Мария Колодинская с удовольствием посещает репетиции в хоре народного ансамбля "Кобринские музыки", выступает на смотрах самодеятельности и на различных конкурсах, откуда неоднократно приезжали с первым местом. Помогает вернуть душевное равновесие, отдохнуть, получить позитивные эмоции семья, в которой воспитывается маленькая дочь Эмилия.

Старшы лейтэнант міліцыі Марыя Каладзінская сустрэла мяне каля акенца дзяжурнага ў Кобрынскім РАУС. Апранутая па ўсёй строгасці формы, яна не пераставала быць па-жаночаму прываблівай і зграбнай. Цікава, якім характарам патрэбна валодаць жанчыне, каб працаваць у такой складанай мужчынскай прафесіі? І як гэта — дзяўчыне быць на ахове правапарадку?

– Я і не ўяўляла сябе ў іншай прафесіі, – усміхаецца Марыя. –Выгадавалася ў сям’і ваенных, таму ведала, што, калі вырасту, буду насіць форму.

Колодинская


Так і атрымалася. Дзяўчына старанна вучылася ў школе, вельмі рыхтавалася да паступлення. А паколькі бацькі толькі падтрымлівалі жаданне стаць ваеннаабавязанай, то Марыя паспяхова скончыла акадэмію МУС Рэспублікі беларусь і пачала працаваць у дзіцячым пакоі міліцыі. Чаму менавіта ў інспекцыі па справах непаўналетніх?

– Мне падабаецца працаваць з дзецьмі, – расказвае інспектар. – І я хачу дапамагаць ім ісці правільным шляхам.

Асаблівым момантам у жыцці Марыя лічыць прысягу, якую прымала ў Мінску. Усе было вельмі ўрачыста. Усіх пастроілі на пляцы, кожны выходзіў да стала і зачытваў тэкст.

– Неверагоднае пачуцце, – узгадвае інспектар. – Тады я зразумела, што дасягнула таго, аб чым марыла.

З гэтага моманту ў Марыі Каладзінскай пачаліся працоўныя будні. З падтрымкай калег яна хутка прывыкла да раскладу міліцэйскага жыцця. Адзінае, чаму не змаглі навучыць жанчыну нават тыя, хто працуе не першы год, гэта не прымаць блізка да сэрца, што бачыш у час рэйдаў.

– Я вельмі засмучаюся, калі назіраю падлеткаў у нецвярозым стане, – расказвае жанчына. – І зараз не разумею, што прыводзіць дзяцей да неправамерных дзеянняў, што вымушае іх ісці супраць закона? Бо не заўсёды падлеткі, з якімі я працую, з сацыяльна-небяспечных сямей. Цяжка, калі даводзіцца быць жорсткай.

А прывыкнуць да астатняй работы ўвогуле было нескладана: насіць табельную зброю, заўсёды быць, як кажуць, “на тэлефоне”, быць гатовай прыехаць нават сярод ночы, хадзіць ў нарады. Для Марыі гэта не было ў навіну: калі з маленства бачыш вакол сябе ваенную дысцыпліну, то такі расклад ужо як нешта само сабой зразумелае. Пасля работы Марыя наведвае трэнажорную залу, каб падтрымліваць добры фізічны стан.

– А вось чым мне асабліва падабаецца мая работа, дык гэта тым, што яна дае вынікі, – працягвае жанчына. – Я вельмі люблю, калі дзеці, якім я змагла дапамагчы, прыходзяць да мяне, дзякуюць, расказваюць пра свае дасягненні. У такія моманты разумееш, што ты патрэбны сваёй краіне, бо робіш яе крышачку лепшай.

Пры такім напружаным графіку Марыя Каладзінская з задавальненнем наведвае рэпетыцыі ў хоры народнага ансамбля “Кобрынскія музыкі”, выступае на аглядах самадзейнасці і на розных конкурсах, адкуль неаднойчы прыязджалі з першым месцам.

Дапамагае вярнуць душэўную раўнавагу, адпачыць, атрымаць пазітыўныя эмоцыі сям’я, у якой гадуецца маленькая дачка Эмілія.

Перад фотаздымкам, як і ўсе жанчыны, Марыя пачала прыхарошвацца. Валасы прыгожа ўпалі на пагоны, і вось ужо форма не выглядае так строга і афіцыйна. Перада мною прыгожая жанчына, якая абрала для сябе прафесію абараняць Радзіму.

Ксенія ПАЛЬТО. vkobrine.by
НА ЗДЫМКУ: Марыя Каладзінская.
Фота аўтара.

Читайте также

Приглашаем посетить

Парк-отель «Золотой жёлудь»

Кобринский район, агр. Пески-2 (0,9 км от трассы М1)

+375(29) 259-20-70 коммерческий отдел, +375(29) 249-20-70 администратор ресторанного комплекса, +375(33) 396-90-50 и +375(33) 396-90-40 администратор гостиницы, +375(33) 396-90-40 бронирование беседок

Банкетный зал \ конференц-зал. Ресторан. Крытая летняя терраса. Охотничий домик. Беседочный городок

Студия SPA «Art of Spa»

 

Кобрин, ул. Гастелло, 15
Тел.: +375(29) 292-10-67 

СПА процедуры.

Ресторан «Престиж»

г. Кобрин, ул. Суворова, 29
+375(29) 205-14-05; +375 (29) 527-77-33; +375 (1642) 56-8-56

Торжества, свадьбы, корпоративы в Кобрине

Натяжные потолки «СД-майт» | Кобрин, Брест и районы

Работаем по Кобрину, Бресту и районам. Тел.: +375(33) 650-70-30

Натяжные потолки любой сложности (простые, двухуровневые, световые линии, парящие и контурные). Большой выбор цветовой гаммы. Светильники, люстры, карнизы в наличии. Большой выбор рассрочек. Скидки и акции

Сеть цветочных магазинов «Флора»

г. Кобрин, ул. Ленина, д.7; ул. Николаева, д. 50,
+375(33) 323-44-00 МТС,+375(33) 326-00-44 МТС

Живые цветы, букеты, цветы в коробках и боксах, подарки, шары. Доставка.