Як у Кобрыне адраджаюць вясельныя ўборы: сяброўка маладога, святочнае адзенне i ручнiкi

15.10.2021 в 14:07
kobrincity.by

У адной з залаў Кобрынскага ваенна-гiстарычнага музея сабраны народныя строi, якiя ткалi, шылi, вышывалi i насiлi на Кобрыншчыне, пра экспанаты пiша sb.by. Вось што апраналi нашы продкi на свята i перадалi нам, каб захавалi.

Старшы навуковы супрацоўнiк музея Лiлiя Кiрылюк. 
 
У цэнтры — вiзiтка раёна: знакамiты касцюм лелiкаўскай сваццi, унесены ў Спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Беларусi.

— Хоць наш музей ваенна-гiстарычны, мы за доўгiя гады сабралi багатую этнаграфiчную калекцыю. А зараз актыўна ўключылiся ў папулярызацыю народнага кобрынскага строя i касцюма лелiкаўскай сваццi, — расказвае дырэктар музея Алена Бабенка. 

Такога касцюма, якi шылi некалi ў вёсцы Лелiкава, вы не ўбачыце нiдзе. Ён выдзяляецца павышанай дэкаратыўнасцю. Усе часткi пашыты з баваўняных тканiн i багата аздоблены аплiкацыяй. На полачках, рукавах, манiшцы кашулi, на фартуху нашыты «вочы» — ланцужкi з закругленых ромбаў, у цэнтры якiх вышыты васьмiвугольныя зоркi. 

Дырэктар музея Алена Бабенка. 

Касцюм мае «вочы», таму што свацця кiравала вяселлем i ўсё мусiла бачыць. Гэтыя зоркi-вочы таксама засцерагалi маладых ад сурокаў. Звычайна на лелiкаўскiм вяселлi былi старшая свацця — родная сястра цi цётка жанiха — i некалькi свашак — дзяўчынкi з жанiховага роду. Пачуцця гумару вяскоўцам было не займаць, i яны майстравалi галаўны ўбор у выглядзе какошнiка з пер’ем пеўня, бо свацця — яна ж не проста сяброўка жанiха, а самая што нi ёсць баявая сяброўка. 

Вясельныя ручнiкi. 

Дакладны час узнiкнення традыцыi невядомы, але сучасныя носьбiты адзначаюць, што касцюм лелiкаўскай сваццi шылi i апраналi яшчэ iх прабабкi. Да сярэдзiны мiнулага стагоддзя касцюм жыў. У свой час у вёсках Лелiкава, суседнiх Павiццi i Радаставе Драгiчынскага раёна ён быў практычна ў кожнай жанчыны. Потым традыцыя стала згасаць. У шафах у мясцовых жыхароў iх засталося няшмат. На Кобрыншчыне касцюм захавала i пашыла для ўнучак Анастасiя Iгнатаўна Шапяцюк з Лелiкава. Ад яе навучылiся iншыя. 

Пасля таго як традыцыю пашыву i выкарыстання касцюма прызналi гiсторыка-культурнай каштоўнасцю, кобрынскi музей узяў на сябе мiсiю яго папулярызаваць. Супрацоўнiкi занялiся даследаваннем асаблiвасцей касцюма, працавалi з лiтаратурай, замалёўкамi даследчыкаў-этног-рафаў, старымi фотаздымкамi, музейнымi калекцыямi, распытвалi людзей сталага веку, знаёмiлiся з вопытам старэйшых майстрых. Дапамаглi ў працы матэрыялы, якiя сабралi загадчык аўтаклуба Кобрынскай раённай клубнай сiстэмы Вольга П’янцава i iншыя работнiкi аддзела культуры Кобрынскага райвыканкама. Музей фармiруе адзiную базу даных, дзе сабраны матэрыялы, якiя тычацца касцюма як элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны. 

Сувенiрныя лялькi, малюнкi, фотаздымкi, вясельныя ручнiкi з фондаў, тканыя паясы, абрусы — усё ў дадатак да касцюма размешчана сёння ў музеi. 

— У фондах музея ёсць арыгiнальныя фартушкi сваццi, а вось касцюма не было, — успамiнае Алена Бабенка. — Пасядзелi, падумалi, i наша супрацоўнiца Iна Корсак сама пашыла рэплiку! Самай цяжкай задачай стаў выраб галаўнога ўбору. Але неяк справiлiся. Анастасiя Шапяцюк падарыла нам лубяны каркас i брэжэ — карону з рознакаляровых стужак, упрыгожаную пацеркамi. 

Такога касцюма, якi шылi некалi ў вёсцы Лелiкава, вы не ўбачыце нiдзе!

У хуткiм часе музей запусцiў праект «Знаёмцеся — свацця!». Сувенiрныя лялькi, малюнкi, фотаздымкi, вясельныя ручнiкi з фондаў, тканыя паясы, абрусы — усё ў дадатак да касцюма размешчана сёння ў музеi. Нават сфармiраваны асаблiвы куток «У пакоi сваццi». Такiм чынам, музейныя заняткi са школьнiкамi праходзяць у аўтэнтычнай прасторы. 

Читайте также

Приглашаем посетить

«Афродита-Стар» | Массаж

г. Кобрин, ул. Пушкина, 21
Тел.: +375(1642) 3-08-88, +375(29) 825-88-98

«Афродита-Стар» салон-магазин красоты. Массаж

Торговый павильон «Рыбная лавка»

г. Кобрин, ул. Дзержинского, 68 П (Рынок), торговое место, № 1
Тел.: +375(33) 604-67-06

Полуфабрикаты, рыба (охлаждённая, свежемороженая, филе и стейки), морепродукты и икра, готовая продукция и гарниры, бакалея, соусы, масла, специи, наборы.

Кобринская районная центральная библиотечная система

г. Кобрин, ул. Жукова, 12.
Директор +375(1642) 3-87-41

27 библиотек, книжный фонд, информация на электронных носителях, публичный центр правовой информации, 36 видов платных услуг.

СКСтрейдтехнологии

Комплексные решения для строительства дома.
Тел.: +375 (29) 874-87-23 Кобрин, +375 (33) 66-174-66 Брест 

Металлочерепица, кровля, ворота, фасад, лестницы в Кобрине и Бресте

Реставрация подушек | Снежинка

+375(29) 794-34-17, +375(29) 204-44-60

Чистка и реставрация перьевых и пуховых подушек, перин, одеял. Доставка