Як пройдзе святкаванне Дня Перамогі на Кобрыншчыне

06.05.2020 в 19:13

2020 год азнаменаваны значнай гістарычнай падзеяй — 75-гадавінай Вялікай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. На працягу года  наша краіна рыхтавалася да гэтага вялікага свята. На жаль, пандэмія каронавірусу ўнесла пэўныя карэкціроўкі ў правядзенне масавых мерапрыемстваў. Як пройдзе святкаванне Дня Перамогі на Кобрыншчыне, расказвае намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Трубчык.

9mai

— Так, сапраўды, у сувязі з сітуцыяй па каронавірусе, якая склалася ў свеце, было вырашана ўстрымацца ад правядзення масавых мерапрыемстваў на тэрыторыі горада і раёна, у тым ліку і ад маштабнага святкавання 9 мая 75-й гадавіны Вялікай Перамогі. Нягледзячы на гэта цёплых слоў удзячнасці ветэранам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны і тым, хто загінуў на роднай зямлі і на чужыне дзеля нашай незалежнасці, будзе не менш, проста  святкаванне пройдзе крыху ў іншым фармаце.

9 мая ў 11 сельскіх саветах Кобрынскага раёна каля месцаў воінскіх захаванняў і брацкіх магіл, а таксама ў скверы імя Арсенія Марозава ў Кобрыне адбудзецца ўрачыстае ўскладанне вянкоў, у якім прымуць удзел прадстаўнікі мясцовых улад.

Ветэранам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, якія пражываюць на тэрыторыі горада і раёна, будуць уручаны юбілейныя медалі “75 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў”. У рамках акцыі “Салдаты Перамогі” кожны ветэран па месцы пражывання атрымае і асабістыя віншаванні. Песні ваенных гадоў, якія выканаюць работнікі ўстаноў культуры, і каштоўныя падарункі стануць для іх прыемным сюрпрызам.

Масавага шэсця святочнай калоны і акцыі “Беларусь памятае”  9 мая  не будзе. Калі сітуацыя па каронавірусе зменіцца да лепшага, то гэтыя мерапрыемствы адбудуцца або 3 ліпеня — у Дзень  Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, або ў Дзень горада (3-я нядзеля ліпеня).

Я віншую нашых ветэранаў з Вялікай Перамогай і жадаю ім моцнага здароўя. Мы помнім ваш подзвіг, шануем памяць, ганарымся і бяром з вас прыклад, вучымся ў вас, як супрацьстаяць выпрабаванням. Мы заўсёды з вамі ў адным страі.

kobrin.brest-region.gov.by

Читайте также

Приглашаем посетить

Агроусадьба «Цветочный рай»

д. Пески, ул. Брестская д.6. Кобринский район, Брестская область.
Тел.: +375(29) 520-01-64, 8(01642) 9-82-69.

Банкетный зал, гостевой дом, баня, домашняя кухня.

Ветеринарная клиника «Акита Ину»

г. Кобрин, ул. Пролетарская, 98
Тел.: +375(29) 576-62-68 МТС

Ветеринарная клиника в Кобрине, диагностика, лечение, профилактика.

«Афродита-Стар» | Салон-магазин красоты

г. Кобрин, ул. Пушкина, 21
Тел.: +375(1642) 3-08-88, +375(29) 825-88-98

«Афродита-Стар» салон-магазин красоты. Косметология, депиляция, маникюр, педикюр, макияж, архитектура бровей, солярий, пирсинг.
Профессиональные средства для ухода за кожей, волосами и ногтями.

Кобринская городская типография

г. Кобрин, ул. Советская, 14.
Тел.:+375(1642) 3-19-16,  +375(29) 248-57-29 стол заказов.

Полиграфическая продукция — от идеи до воплощения.

Провод и кабель от производителя | Магазин «МТЗ-Сервис»

г. Кобрин, ул. Дзержинского, 78/1
+375 (1642) 3-56-08

Продукция от ОАО «Кобринагромаш»: провод  и кабель; жгуты проводов для автотракторного электрооборудования; запасные детали и узлы к тракторам «BELARUS»; наконечники, колодки, разветвители и чехлы (используемые в производстве жгутов)