Свята-конкурс беларускай паэзіі і песні ў вёсцы Залессе аб'яднаў дзяцей і дарослых

24.02.2020 в 11:53

«Беларуская мова – мелодыя душы», пад такой назвай прайшло свята-конкурс беларускай паэзіі і песні, арганізаванае Цэнтрам культуры і вольнага часу вёскi Залессе Кобрынскага раёна і Залескай публічнай бібліятэкай. 

Свята праходзіла на чатырох пляцоўках: паэтычнай «Роднаму слову – гучаць вечна!», дзе ўдзельнікі спаборнічалі ў лепшым дэкламаванні вершаў беларускіх пісьменнікаў,  песеннай «Беларусь – мая песня!», дзе канкурсанты прадставілі  гледачам беларускія песні. 

 

Цікавасць у аднавяскоўцаў вызвалі  літаратурная экспазіцыя «Жывое ў вяках беларускае слова», а таксама этнаграфічны куток «Беларуская хатка».

 

Адкрылі свята госці: настаўнік беларускай мовы і літаратуры Залескай СШ – Алена Уладзіміраўна Валасюк - аўтар многіх беларускіх вершаў, Наталля Канстанцінаўна Бура – вялікі аматар беларускай байкі.

Мілагучна, прыгожа гучала беларускае слова з вуснаў дашкольнікаў, школьнікаў, пенсіянераў.

Усё роднае беларускае ўвасаблялася і ў адзенні, і ў выставах, і ў слове, і ў музыцы.

Гэта надавала святу незвычайную адметнасць і прыгажосць.

Выступленні канкурсантаў ацэньвалі самі гледачы і падліковая камісія-журы.

Усе ўдзельнікі былі адзначаны дыпломамі і памятнымі прызамі.

Словы ўдзячнасці спонсарам  мерапрыемства: ІП Вользе Пераход і ІП Людміле  Стракатай.

Свята-конкурс даказала, што наш скарб – беларуская родная мова не знікне на залескай зямлі.

 

Аляксандр Гладзько – загадчык Залескага ЦКВ,

Ірына Пакалюк – бібліятэкар Залескай  публічнай бібліятэкі

Служба информации kobrincity.by

Читайте также

Приглашаем посетить

Стадион «Юность»

г. Кобрин, ул. Суворова,41
Тел.: +375(1642) 3-68-94, +375(1642) 3-68-58, +375(1642) 2-18-92.

Футбольное поле, теннисный корт, волейбольная площадка, поле для хоккея на траве, сауна и бильярд, баскетбольная площадка, мини-футбольное поле, легкоатлетические дорожки.

Образовательный клуб START

г. Кобрин, ул. Первомайская, 16
+375(29) 543-543-0 МТС

Английский для детей и взрослых. LEGO-конструирование 4+. Подготовка к ЦТ по английскому языку, шахматы для детей.

РАЙПО. Приём лома черных и цветных металлов

г. Кобрин, ул. Железнодорожная, 66, склад вторсырья
8(01642) 2-15-79, 8(01642) 6-69-76, +375(29) 523-62-11

Приём лома металлов от населения

Павильоны «Оптика»

г. Кобрин, ул. Дзержинского, 68 (ТЦ «Алиса»), Тел.: +375(1642) 5-42-61
г. Кобрин, ул. Ленина, 23, 1 этаж (бывший Военторг). Тел.: +375(29) 226-56-50
г. Кобрин, ул. Николаева, 50, 2 этаж (ТЦ «Полесье»)
г. Пружаны, ул. Заводская, 16. Тел.: +375(29) 226-56-50, +375(29) 524-30-77

Очки, оправы, контактные линзы, растворы, футляры

Агроусадьба «Хутор Девятки»

д. Девятки, Кобринский район
(Гомельская развязка трассы М-1, съезд с М-10, район Кобринского мясокомбината, 3 км от Кобрина)
MTC +375(29) 515-87-68.

Баня с гостевой комнатой. Бассейн