Начальник отдела Пинского погранотряда на встрече с местными жителями

14.12.2016 в 12:26

Начальник отдела Пинского погранотряда подполковник Алексей Рябченко на встрече с жителями Дивенщины: " Учитывая те события, которые сегодня, к сожалению, происходят на территории соседней страны, мы можем отметить, что основные риски, вызовы и угрозы сегодня могут иметь происхождение именно из южных границ нашей страны".  

 Адчуванне таго, што апынуўся ў мясцовасці, дзе стан правапарадку знаходзіцца на асаблівым кантролі, прыходзіць яшчэ на пад’ездзе да Дзівіна. Новы кантрольны пост пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь, ветлівыя пагранічнікі і аператыўная праверка дакументаў гавораць самі за сябе – мы набліжаемся да памежжа з суседняй краінай.

%d0%bf%d0%be%d0%b3%d1%80%d0%b0%d0%bd%d0%b8%d1%87%d0%bd%d0%b8%d0%ba%d0%b8 

Аднак, згадзіцеся, каля кожнага дрэва не паставіш па пагранічніку, а кожны цёмны куток проста фізічна немагчыма забяспечыць міліцыянерам.

Між тым, у сілавых структур у гэтай неабходнай справе ёсць добрыя памочнікі.

Гэта выдатна пацвердзіла сустрэча з удзелам прадстаўнікоў Пінскага пагранатрада, Кобрынскага РАУС, мясцовай улады і жыхароў аграгарадка, якая нядаўна прайшла на Дзівіншчыне. 

Пачалося мерапрыемства з канструктыўнага дыялога, напрацягу якога пагранічнікі пазнаёмілі дзівінчан з новаўвядзеннямі, якія чакаюць нас з уступленнем у сілу з 1 студзеня будучага года Закона Рэспублікі Беларусь ад 18.10.2016 г. “Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь”, у якім рэалізованы прапановы Дзяржпагранкамітэта аб адмене дзяржаўнай пошліны за знаходжанне ўсіх грамадзян, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, у пагранічнай зоне.

Як адзначылі пагранічнікі, з 1 студзеня такім катэгорыям грамадзян пры наведванні рэжымнай тэрыторыі патрэбна проста мець з сабой пашпарт ці від на жыхарства.

Дзяржаўная пошліна ў памеры 0,4 базавай велічыні ўстанаўліваецца за знаходжанне фізічных асоб у пагранічнай паласе.

Плаціць яе не будуць жыхары пагранічнай зоны, работнікі арганізацый, якія вядуць гаспадарчую дзейнасць у пагранічнай паласе і шэраг іншых катэгорый грамадзян, для чаго падрыхтаваны адпаведны праект Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Дарэчы, тэрмін дзеяння прапускоў у пагранічную паласу павялічваецца з 1 да 2 гадоў.

Зменіцца парадак наведвання пагранічнай зоны і пагранічнай паласы і для іншаземных грамадзян: тэрмін дзеяння пропуску ў пагранзону павялічыцца з 1 да 2 гадоў, а стаўка дзяржаўнай пошліны за яго выдачу складзе 0,4 базавай велічыні.

Ва ўрачыстай атмасферы ў ходзе сустрэчы мясцовым жыхарам, якія найлепшым чынам вызначыліся ў плане работы па ахове законнасці і правапарадку, былі ўручаны пасведчанні дружыннікаў.

Улічваючы тыя падзеі, якія сёння, на жаль, абдываюцца на тэрыторыі суседняй краіны, мы можам адзначыць, што асноўныя рызыкі, выклікі і пагрозы сёння могуць мець паходжанне менавіта з паўднёвых межаў нашай краіны, — падкрэсліў начальнік аддзела Пінскага пагранатрада падпалкоўнік Аляксей Рабчанка. – Таму самая пільная ўвага сёння ўдзяляецца менавіта надзейнай ахове дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь. Людзі, якім сёння былі ўручаны пасведчанні дружыннікаў, ужо напрацягу доўгага часу праяўляюць сябе найлепшым чынам, супрацоўнічаюць з органамі пагранічнай службы і актыўна ўдзельнічаюць як у ахове дзяржаўнай мяжы нашай краіны, так і падтрыманні правапарадку на сваёй зямлі.

Як неаднаразова адзначалася напрацягу сустрэчы, такая практыка даўно карыстаецца заслужанай папулярнасцю ва ўсім свеце. І гэта зразумела. Менавіта мясцовыя жыхары, якія добра ведаюць сваю “малую радзіму” і яе жыхароў, могуць першымі заўважыць падазроныя факты ці з’явы, на якія чалавек з іншай мясцовасці проста не зверне ўвагі.

Як справядліва адзначыў напрыканцы сустрэчы галоўны спецыяліст Дзівінскага сельвыканкама і камандзір народнай дружыны па садзейнічанні органам пагранічнай службы Аляксандр Сергіевіч, парадак на нашай роднай зямлі павінен хваляваць перш за ўсё нас саміх, і прыняць удзел у яго падтрыманні – задача кожнага сумленнага грамадзяніна.

 

Дзмітрый БЯЛОЎ. vkobrine.by
НА ЗДЫМКУ: (злева направа) Аляксандр Сергіевіч, Аляксей Рабчанка, старшыня Дзівінскага сельвыканкама Аляксандр Разанка, участковы інспектар Кобрынскага РАУС Мікалай Дземасюк и мясцовы жыхар Васілій Семаковіч; пасведчанні дружыннікаў уручае намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы Пінскага пагранатрада падпалкоўнік Уладзімір Перашчук.
Фота аўтара.

Читайте также

Приглашаем посетить

Натяжные потолки «Парус»

Кобрин, Брест, Жабинка, Высокое, Каменец и районы. Тел.: +375(29) 206-39-00

Натяжные потолки любой сложности. Помощь с дизайн-проектом. Большой выбор светильников, диодных лент, потолочных карнизов и др.

 

Спецтехника, металлоконструкции | SBM | Производство, ремонт

г. Кобрин, пер. Дорожный 9А. Тел.: +375(33) 696-99-09, +375(29) 732-53-19.

Ремонт и производство спецтехники. Металлоконструкции, лестницы, заборы и ограждения. Изделия из композитных материалов.

Гостиница «Суворов»

г. Кобрин, ул. Дружбы, д. 2
Тел.: +375(29) 765-77-74

Гостиничные номера, ресторан, ночной клуб, парковка, гараж

Агроусадьба «Васильково»

Кобринский район, д. Киселёвцы, ул. Заречная, 27
Тел.: +375(33) 643-75-18

Отдых в окружении природы. Семейные торжества, свадьбы, корпоративы

Натяжные потолки «СД-майт» | Кобрин, Брест и районы

Работаем по Кобрину, Бресту и районам. Тел.: +375(33) 650-70-30

Натяжные потолки любой сложности (простые, двухуровневые, световые линии, парящие и контурные). Большой выбор цветовой гаммы. Светильники, люстры, карнизы в наличии. Большой выбор рассрочек. Скидки и акции