Кобринские электроники стали лучшими в области

30.01.2016 в 20:38

Для воспитанников радиотехнического кружка, который действует на базе Кобринского районного центра детского творчества, получение конкурсных наград - явление постоянное. В числе последних достижений - победа в открытом областном заочном конкурсе «Знаток радиоэлектроники", который состоялся в декабре 2015 года.

Для выхаванцаў радыётэхнічнага гуртка, які дзейнічае на базе Кобрынскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці, атрыманне конкурсных узнагарод – з’ява пастаянная. У ліку апошніх дасягненняў – перамога ў адкрытым абласным завочным конкурсе “Знаўца радыёэлектронікі”, які адбыўся ў снежні 2015 года.
 
Чарговую перамогу – дыплом 1 ступені – за стварэнне блока сілкавання прынёс выхаванец гуртка, навучэнец 10 класа Батчынскай сярэдняй школы Станіслаў Лось.
 
Скарбонка ўзнагарод юных радыётэхнікаў папаўняецца не выпадкова: за высокімі вынікамі стаіць сістэматычная напружаная праца, кіраўніцтва якой ужо дзесяць гадоў ажыццяўляе педагог дадатковай адукацыі Пётр Момлік.
Нягледзячы на складаную спецыфіку, радыётэхнічны гурток карыстаецца попытам. У асноўным яго выхаванцамі становяцца дзеці з так званым тэхнічным складам розуму.
Шмат карысных навыкаў за два гады набыў для сябе Андрэй Піліпчук. Паспяхова асвоіўшы працэс літавання, мову радыётэхнічных схем і праграм, хлопчык самастойна вырабляе разнастайныя канструкцыі. І калі першыя работы вызначаліся адноснай прастатой, апошнія набылі больш складаныя формы. Ад мігцелак, імітатараў гуку Андрэй пераключыўся на практычныя рэчы. Напрыклад, зрабіў для сябе музычную калонку, пра якую, як прызнаўся, доўга марыў.
 
Першы год займаецца ў гуртку  радыёэлектронікі Сяргей Свідуновіч. На мой прыход ён не звярнуў ніякай увагі: заўзяты трынаццацігадовы рыбак быў надта заняты вырабам гукавой прынады для рыбы.
 
Вырабы тут самыя разнастайныя: зарады для аўтамабільных прылад, металашукальнікі, прыстаўкі для двухпалярнага сілкавання, знакі радыяцыі, сувеніры. На іх стварэнне ў асноўным ідуць дэталі са старой радыётэхнічнай апаратуры, якой з дзецьмі шчодра дзеляцца гараджане.
 
У радыётэхнічным гуртку некаторыя выхаванцы вызначаюцца з выбарам прафесіі. Аднойчы адчуўшы на сабе магію радыётэхнікі, яны разумеюць, што без яе ўжо не змогуць, а таму пасля заканчэння школы падаюцца на вучобу ва ўстановы радыётэхнічнага накірунку.
 
Людміла ДУБІНА.vkobrine.by
НА ЗДЫМКУ: у час заняткаў.
Фота аўтара.

 

 

 

 

 

Читайте также

Приглашаем посетить

Магазины ОАО «Кобринский МСЗ»

Магазины и павильоны «Верас» в Кобрине и Кобринском районе.
Контактный телефон: +375(1642) 3-68-64

Сеть магазинов и павильонов в Кобрине и Кобринском районе

Английский язык. Подготовка к школе | Центр SMART

г. Кобрин, пл. Матросова, 10 (около «Дискавери»)
Тел. +375(33) 9-111-881

Английский для детей. Подготовка к школе. Скорочтение. Коррекция почерка.  Творчество + эксперименты

Строительные материалы | Блоки | Услуги манипулятора

г. Кобрин, ул. Пролетарская, 177Б
+375(29) 729-07-16, +375(29) 726-30-35

Строительные материалы, блоки, услуги манипулятора, доставка, выгрузка.

Студия SPA «Art of Spa»

Кобрин, ул. Гастелло, 15
Тел.: +375(29) 292-10-67 

Spa-программы, массаж, стоунтерапия,  «Кедровая бочка»

Агроусадьба «Таёжные тропы»

Кобринский район, д. Селец, ул. Трудовая, 1
Тел.: +375(29) 724-79-20

Отдых за городом. Русская баня на дровах, природный водоём, мангал, караоке.