Интернациональные браки для Кобрина - далеко не редкий случай

09.12.2015 в 11:14

Любовь не имеет границ. Свою вторую половинку люди находят через сотни, тысячи километров. Яркий пример тому - история любви гражданина Франции Йоана Бонжибо и уроженки Кобрина Дарьи Комисарук. 27 ноября в отделе ЗАГС Кобринского райисполкома молодые люди заключили брак.

Каханне не мае межаў. Сваю другую палавінку людзі знаходзяць праз сотні, тысячы кіламетраў. Яркі прыклад таму – гісторыя кахання грамадзяніна Францыі Йаана Банжыба і ўраджэнкі Кобрына Дар’і Камісарук. 27 лістапада ў аддзеле ЗАГС Кобрынскага райвыканкама маладыя людзі заключылі шлюб.

 
Беларуска і француз пазнаёміліся на адной з вуліц Кана, куды ў жніўні бягучага года Дар’я ездзіла ў водпуск.
 
Узаемная сімпатыя, якая ўспыхнула пры першай сустрэчы, з часам перарасла ў сур’ёзнае пачуццё.
 
Моўнага бар’еру паміж маладымі людзьмі не ўзнікала – зносіны будаваліся на англійскай мове, якой, дарэчы, Дар’я валодае свабодна.
 
Дзяўчыне, якая прыйшлася даспадобы французскаму кавалеру, 25 гадоў. Яна скончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт, працавала ў Мінску.
 
“Прыгожая, добрая, ветлівая”, – такімі словамі ахарактарызаваў выбранніцу Йаан. Дар’ю ж у свой час захапілі вытанчанасць хлопца, яго дабрыня і шчырасць.
 
Жыць маладыя плануюць у Францыі, у родным горадзе Йаана – Кане.
 
Як заўважыла галоўны спецыяліст Кобрынскага аддзела ЗАГС Алена Вовк, інтэрнацыянальныя шлюбы ў іх практыцы – не рэдкасць.
 
Толькі ў гэтым годзе па стане на 27 лістапада такіх шлюбаў яны зарэгістравалі 57.
 
На беларускі ручнік акрамя жыхароў братніх дзяржаў – Украіны і Расіі, становяцца жыхары Сербіі, Латвіі, Кітая, Германіі, Азербайджана, Казахстана і іншых краін.
 
Дюдміла Дубіна vkobrine.by
На здымку: шчаслівая сямейная пара – Йаан і Дар’я.
Фота аўтара

 

 

 

Читайте также

Приглашаем посетить

Магазин «КРАМКА»

г. Кобрин, ул. Дружбы, 23а
Тел. +375(1642) 50-824

Фирменный магазин ОАО «Брестский масокомбинат» в г. Кобрине