Галина Якимашко этим летом стала мамой в четырнадцатый раз

15.10.2015 в 13:12

Мама ... Какое это приятное и нежное слово! Каждая женщина мечтает услышать его хотя бы от одного человечка в своей жизни. А если тебя так зовут наперебой 14 голосов? Такой счастливой женщиной является Галина Якимашко, которая этим летом стала мамой в четырнадцатый раз.

Мама… Якое гэта прыемнае і пяшчотнае слова! Кожная жанчына марыць пачуць яго хаця б ад аднаго чалавечка ў сваім жыцці. А калі цябе так клічуць наперабой 14 галасоў? І няхай самы маленькі яшчэ не вымаўляе гэтых цудоўных гукаў, ён выстуквае іх сваім сэрцайкам – і матуля чуе. Такой шчаслівай жанчынай з’яўляецца Галіна Якімашка, якая гэтым летам стала мамай у чатырнаццаты раз.

- З’яўлення на свет Камеліі мы чакалі, як упершыню. Такім жа трапятаннем суправаджалася нараджэнне кожнага дзіцяці, – прызналася Галіна. – Дзеці – гэта шчасце і благаславенне.

Мець вялікую сям’ю жанчына марыла заўсёды. Калі яны з Генадзем пажаніліся, адразу вырашылі, што дзяцей будзе многа. Вядома, на такую колькасць у той час не разлічвалі, але потым нават думкі не было, каб адмовіцца хаця ад аднаго. Усе жаданыя, усе любімыя. Цяпер Галіна Якімашка не толькі самая шматдзетная маці Кобрыншчыны, але і двойчы бабуля, прычым малодшая дачка меншая за старэйшую ўнучку.

Калі ў сям’і Якімашка было 10 дзяцей, дзяржава адзначыла Галіну ордэнам Маці. Гэта было ў 2008 годзе. А яшчэ праз два гады адбылося наваселле: сям’я пераехала з невялічкай драўлянай хаты ў вялікі двухпавярховы дом, у будаўніцтве якога дапамагалі старэйшыя сыны. Банкаўскі крэдыт на будаўніцтва дома Генадзю і Галіне выплачваць не прыходзіцца, гэта робіць за іх дзяржава. Такім чынам, дзякуючы беларускаму заканадаўству жыллё дасталася бясплатна.

Пра работу як заробак Галіне прыйшлося забыць яшчэ 23 гады таму, калі пайшла ў дэкрэтны водпуск з першым дзіцём. Так і не выходзіла з яго. Працавала яна на швейнай фірме “Лона”. “Але дома ў мяне многа прафесій. Я і кухарка, і медсястра, і швачка, і цырульнік. А яшчэ вельмі люблю разводзіць кветкі”, – адзначае шматдзетная маці.

Здавалася б, чым больш дзяцей, тым больш і работы па доме. Але чым больш дзяцей, тым больш і памочнікаў: у кожнага ёсць свая сфера адказнасці і свае абавязкі. Гультайства ў сям’і Якімашка не назіралася ніколі. Дзеці, як і бацькі, не баяцца працы, але і пра вучобу не забываюць.

Настаўнікі пачатковых класаў Астроміцкай сярэдняй школы даўно заўважылі, што першакласнікі з гэтым прозвішчам больш падрыхтаваныя да школы, чым іншыя, хаця ў дзіцячы сад не ходзяць. “Выхоўваць дзяцей – гэта мой святы абавязак”, – лічыць Галіна і з гонарам з ім спраўляецца.

Жыццё ёсць жыццё, і некаторых цяжкасцяў пазбегнуць немагчыма. Але ўсё можна пераадолець, калі побач самыя блізкія людзі. “Галоўнае, ва ўсім спадзявацца на Бога, наладжваць правільныя, добразычлівыя адносіны, падтрымліваць і любіць адзін аднаго і працаваць”, – сказаў Генадзь Якімашка. І яго шчырыя вочы пацвердзілі гэтае слова. З такім мужам можна быць шчаслівай жонкай і маці.


Наталля КАНДРАШУК vkobrine.by
Фота аўтара.

 

Читайте также

Приглашаем посетить

Кобринский филиал РУП «Брестское агентство по государственной регистрации и земельному кадастру»

г. Кобрин, пл. Свободы, 11.
+37529(1642) 4-64-64, +37529(1642) 3-83-29.

Сделки с недвижимостью, оценка, землеустроительные работы, архитектурные проекты.

Студия рекламы «Пиксель»

г. Кобрин, ул. Ленина, 23
+375(29) 821-74-58, +375(1642) 5-04-84

Наружная реклама. Широкоформатная печать

Санаторий «Ружанский»

Брестская область, Пружанский район, Ружанский сельсовет, д. Заполье

Телефоны: +375(1632) 33-4-26, +375(29) 123-10-59 velcom, +375(29) 225-60-33 мтс

Кобринская сортоиспытательная станция

Брестская область, Кобринский район, д. Закросница, ул. Школьная, д.11
Тел.: +375(1642) 55-2-32, +375(1642) 55-2-41

Блоки | Кирпич | Демлер | Стройматериалы в Кобрине

г. Кобрин, ул. Первомайская, 106И
Тел. +375(29) 204-40-99, +375(29) 791-62-77

Блоки, кирпич, демлер, цемент, бордюр. Собственный автопарк. Доставляем быстро и оперативно по Кобрину и району.