Богатство семьи Андрея и Натальи Конько: двойня плюс тройня

11.12.2015 в 00:00

Семейный стаж у Андрея и Натальи Конько из агрогородка Пески-2 семь лет. За это время они приросли пятью ребятишками, правда, в статусе роженицы Наталья была всего два раза. В составе пяти детей - близнецы, мальчики Никита и Артем, которым в этом году исполнилось 6 лет, и тройня - Ксения, Виктория и Станислав. 

Сямейны стаж у Андрэя і Наталлі Канько з аграгарадка Пескі-2 сем гадоў. За гэты час яны прыраслі пяццю дзеткамі, праўда, у статусе парадзіхі Наталля была ўсяго два разы. У складзе пяці дзетак – двайняты, хлопчыкі Мікіта і Арцём, якім сёлета споўнілася 6 гадоў, і трайняты – Ксенія, Вікторыя і Станіслаў. Апошнія з’явіліся на свет не так даўно: у час майго прыходу ім якраз было тры месяцы.

 

Сямейны стаж у Андрэя і Наталлі Канько з аграгарадка Пескі-2 сем гадоў. За гэты час яны прыраслі пяццю дзеткамі, праўда, у статусе парадзіхі Наталля была ўсяго два разы.

У складзе пяці дзетак – двайняты, хлопчыкі Мікіта і Арцём, якім сёлета споўнілася 6 гадоў, і трайняты – Ксенія, Вікторыя і Станіслаў. Апошнія з’явіліся на свет не так даўно: у час майго прыходу ім якраз было тры месяцы.

Ксенія з малых самая старэйшая. Пры нараджэнні яе вага была 1450 грамаў пры росце 40 сантыметраў. Другой убачыла свет Вікторыя: пры росце 38 сантыметраў дзяўчынка важыла ўсяго 980 грамаў. Пра малодшага Станіслава маладая мама заўважыла: “Прапусціў уперад дзяўчынак, як сапраўдны мужчына.”  Пры нараджэнні вага малога была 1790 грамаў, а рост – 42 сантыметры.

Верагоднасць нараджэння двайнят-трайнят ў сям’і Канько была вялікая. У Наталліным родзе такія выпадкі былі, а ў Андрэя – з двайнятаў дзед Аляксандр. “Пра цікавы спадчынны ген мы ведалі, але не думалі, што такое здарыцца з намі”, – заўважылі ў адзін голас муж і жонка.

Іх жыццёвыя сцежкі зліліся ў адну даволі рамантычна. Дзяўчына з Бярозы прыехала ў родную вёску Андрэя – Хадакі – на вяселле да сваёй сяброўкі. Там і пазнаёміліся. На той час Наталля скончыла Столінскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж па спецыяльнасці бухгалтарскі ўлік і завочна вучылася ў Гродзенскім аграрным універсітэце.

Як заўважыла субяседніца, усе іх дзеткі нарадзіліся на Кобрыншчыне. Як малады спецыяліст, у свой час па месцы працы – тады СВК “Вербнае” – Наталля атрымала дом у аграгарадку, дзе і пасяліліся .

Аб вялікай сям’і  марылі ў свой час і Андрэй, і Наталля, праўда, як прызналіся, не такімі хуткімі тэмпамі. Яшчэ не забыліся бяссонныя ночы завіханняў ля Мікіты і Арцёма, а тут такое папаўненне.

- Жончына звестка, што ў нас будуць трайняты, выклікала парыў смеху. Я не мог спыніцца, так узрадаваўся, – успамінае шчаслівы бацька.

Трайняты, дарэчы, задаволілі “запыты” Мікіты і Арцёма. Бо, як адзначыла мама Наталля, адзін з іх хацеў браціка, а другі сястрычку.

Цяпер хлопчыкі ахвотна дапамагаюць сваім бацькам упраўляцца з малымі. У ліку памочнікаў і маці Андрэя – Галіна Канько, якая прыехала з Івацэвіцкага раёна, каб дапамагчы дзецям. Менавіта дзякуючы ёй, наша гаворка працякала ў спакойнай атмасферы.

Дзень дваццацісямігадовай шматдзетнай маці праходзіць у паскораным рытме. “Не заўважаю, як змяняюцца суткі”, – усміхаецца Наталля. Кожныя тры гадзіны малыя адначасна просяць есці – такі рэжым выпрацаваўся ў іх у Брэсцкай дзіцячай абласной бальніцы, дзе яны правялі больш за 2 месяцы.

“Мы любім прагулкі на свежым паветры, а яшчэ купанне, якое, дарэчы, займае ў нас паўтары гадзіны”, – ахвотна расказвае аб сваіх буднях Наталля.  На жаль, Андрэй не заўсёды мае магчымасць дапамагчы жонцы, таму што праца вадзіцелем-міжнароднікам  у ААТ “Інтэрфакт” звязана з доўгімі рэйсамі.

Напэўна, многія з вас, паважаныя чытачы, бачылі на вуліцах горада аўтамабіль, які з розных бакоў упрыгожаны яркімі надпісамі. Гэтая машына належыць адметнай сям’і Канько, а надпісы на ёй зроблены галавой сямейства ў знак удзячнасці жонцы за шчасце, якое яна яму падарыла.

 

Людміла Дубіна vkobrine.by

Фота аўтара

 

 

Читайте также

Приглашаем посетить

«Афродита-Стар» | Солярий

г. Кобрин, ул. Пушкина, 21
Тел.: +375(1642) 3-08-88, +375(29) 825-88-98

«Афродита-Стар» салон-магазин красоты. Солярий

Арматура, проволока, сетка | АРМиПРОМ

Производство и реализация арматурной проволоки и сетки (кладочной, стоительной и армирующей).

г. Кобрин, ул. Николаева 28А-4. Телефоны: +375(1642) 3-11-33, +375(29) 622-08-22

Автопарк №16

г. Кобрин, ул. Советская, 76
Тел.: +375(1642) 3-99-87, +375(1642) 3-97-63, +375(1642) 3-86-73

Гостехосмотр. Ремонт автомобилей. Мойка. Пассажирские перевозки. Грузовые перевозки. Эвакуватор

Видеонаблюдение «Сергион трейд»

Кобрин, ул. Дружбы, 2 (Гостиничный комплекс «Суворов»)
Телефоны: +375(1642) 56-888, мтс +375(33) 388-28-28

Видеонаблюдение, видео и аудиодомофоны, охранная GSM сигнализация, пожарная сигнализация и система оповещения о пожаре, системы контроля доступа (СКУД)

Гидроманипулятор | Самосвал в Кобрине

Аренда строительной техники в Кобрине: гидроманипулятор-самосвал, мини-погрузчик. +375(33) 304-93-12. Вывоз мусора, веток и автохлама с вашего участка, перевозка грузов, а также землеройные, погрузочно-разгрузочные, подготовительные и вспомогательные строительные работы.