Культавы «Басейн» з Аленам Дэлонам выйшаў на VOKA у беларускай агучцы

Анлайн-кінатэатр VOKAад А1 выпусціў у беларускай агучцы фільм «Басейн» і абнавіў гэтай культавай французскай драмай 1960-х свой раздзел «CINEVOKA – Кіно па-беларуску». Успамінаем усё самае цікавае пра гэту карціну.

voka 250225 1

У гісторыі кінематографа фільм Жака Дэрэ застаўся як мінімум па чатырох прычынах: раскошны зорны склад (у галоўных ролях зняліся Ален Дэлон, Ромі Шнайдэр, Джэйн Біркін і Морыс Роні), надзвычайная аператарская праца Жан-Жака Тарбэ, музыка Мішэля Леграна, а таксама ўсё, што праславіла моду шасцідзясятых, у выкананні мастака па касцюмах Андрэ Курэжа.

Па сюжэце пісьменнік Жан-Поль і яго сяброўка Марыяна прыязджаюць у Сен-Трапэ адпачыць на віле з вялікім басейнам. Іх ідылію парушае нечаканы візіт даўняга сябра Жан-Поля і былога палюбоўніка Марыяны Гары, які прыязджае не адзін, а з 18-гадовай дачкой Пенелопай. Іх сустрэча абвастрае і без таго гарачую атмасферу на віле, а напружанне выліваецца ў начную сварку паміж мужчынамі каля басейна з трагічным фіналам.

voka 250225 3

Фільм выйшаў у 1969 годзе, і тады прыцягнуў увагу перш за ўсё з-за ўз'яднання зорнай пары Алена Дэлона і Ромі Шнайдэр – да моманту здымак рэальны раман акцёраў ужо завяршыўся, але на экране іх зноў ўбачылі закаханымі адзін у аднаго. Праз час гэтую карціну ацанілі за тонка сплецены сцэнар, а таксама мастацкія і аператарскія рашэнні. Нягледзячы на багатую фільмаграфію рэжысёра Жака Дэрэ, менавіта «Басейн» праславіў яго ў свеце мастацтва і моды.

voka 250225 2

«Басейн» можна паглядзець у раздзеле «CINEVOKA-Кіно па-беларуску» ў анлайн-кінатэатры VOKA. Зараз у эксклюзіўнай калекцыі праекта даступна больш за 50 карцін у беларускай агучцы: ад усімі любімай класікі да самых гучных прэм'ер апошніх гадоў. Кантэнт створаны спецыяльна для платформы.

Приглашаем посетить

Дискаунтеры «Копеечка» и магазин «Доброном»

Сеть дискаунтеров «Копеечка» и магазин «Доброном» компании ЗАО «Доброном»

Супермаркет «БУМ»

г. Кобрин, ул. Дзержинского, 68е
Тел. +375 (1642) 4-38-30, МТС +375 (33) 303-30-34

Строительные и отделочные материалы, электротовары, хозтовары, автотовары

СДЮШОР по зимним видам спорта г. Кобрина

г. Кобрин, пл. Замковая, 11А
Тел.: +375(1642) 3-65-45, +375(1642) 2-24-32

Массовое катание на льду. Любительский хоккей. Тренажерный зал.

«СТС-Стиль» | корпусная мебель по индивидуальным заказам

г. Кобрин, ул. Первомайская, 151/1 (напротив Льнозавода)
Телефон: А1 +375 (44) 578-55-85

Корпусная мебель из ЛДСП по индивидуальному заказу. Мебель для спальни из массива дерева. Кровати с мягким изголовьем. 

Студия SPA «Art of Spa»

 

Кобрин, ул. Гастелло, 15
Тел.: +375(29) 292-10-67 

СПА процедуры.